Міжнародная федэрацыя стральбы з лука дапусціла беларусаў да спаборніцтваў

Аднак турніраў у РБ па-ранейшаму праводзіць не будуць / https://twitter.com/worldarchery
Аднак турніраў у РБ па-ранейшаму праводзіць не будуць / https://twitter.com/worldarchery

Міжнародная федэрацыя стральбы з лука дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да індывідуальных міжнародных спаборніцтваў. Такое рашэнне прыняў яе выканаўчы савет. У яго заяве адзначаецца, што "дазваляецца вяртанне толькі тых атлетаў, якія змогуць даказаць свой нейтралітэт праз працэс незалежнай праверкі".

Пры гэтым працягваюць дзейнічаць санкцыі, якія забараняюць правядзенне мерапрыемстваў у Беларусі і Расіі, а таксама выкарыстанне нацыянальных сцягоў і гімнаў РБ, РФ на ўсіх спаборніцтвах.

Як падлічыла "Трыбуна", стральба з лука стала дзявятым алімпійскім відам спорту, у які вырашылі вярнуць беларусаў і расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі