МУС апублікавала спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў"

Будынак МУС Беларусі / planetabelarus.by​
Будынак МУС Беларусі / planetabelarus.by​

МУС размясціла ў адкрытым доступе пералік фармаванняў, прызнаных экстрэмісцкімі. Спіс апублікаваны на сайце міністэрства.

У спіс увайшлі група грамадзян, аб'яднаная з дапамогай інтэрнэт-сайта "Дзе.чат", і ініцыятыва "Рабочых рух". Першую прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" МУС, другую — КДБ.

Спіс афіцыйна называецца "пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". Абавязак весці яго савет міністраў усклаў на МУС сваёй пастановай № 575 "Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму", якое было прынятае 12 кастрычніка.

Як паведамляла Еўрарадыё, падпісчыкі экстрэмісцкага фармавання могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі