МУС Беларусі апытвае грамадзян па пытанні абмежавання продажу алкаголю

МУС Беларусі апытвае грамадзян па пытанні абмежавання продажу алкаголю

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі працягвае падрыхтоўку праекта ўказа кіраўніка дзяржавы “Аб пытаннях рознічнага гандлю алкагольнымі, слабаалкагольнымі напоямі і півам”. Мяркуецца, што ў выніку яго падпісання ўдасца “прыпыніць алкагалізацыю насельніцтва і скараціць колькасць ахвяр “п’яных” злачынстваў”. МУС вырашыла азнаёміць грамадзян з асноўнымі тэзісамі ўказа ды даведацца, што яны пра гэта думаюць.

На сайце ведамства змешчанае апытанне. Першае пытанне — ці варта абмяжоўваць час рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва (прапануецца з 22:00 да 9:00 ці з 23:00 да 9:00). Другое пытанне — ці варта абмяжоўваць іх продаж на АЗС. Трэцяе пытанне — ці трэба алкаголь прадаваць у таварных аддзелах крамаў. Чацвёртае пытанне — ці варта павялічыць узрост, з якога дазволена пакупка алкаголя.

МУС адзначае, што кожнае чацвёртае злачынства ў нашай краіне здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі