МУС не хоча змякчэння крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў

МУС не хоча змякчэння крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў

МУС выступае супраць змякчэння крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта ў тэлеэфіры ўвечары 4 траўня заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, пазіцыя МУС грунтуецца на доўгатэрміновым крыміналагічным прагнозе развіцця сітуацыі. 

"Беларускае заканадаўства эфектыўнае, нягледзячы на ​​тое, што яно камусьці здаецца залішне жорсткім. Дастаткова сказаць, што з 2014 года — з моманту прыняцця дэкрэта (дэкрэт №6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў". — БЕЛТА) — мы дамагліся таго, што рэальная наркапагроза ў рэспубліцы стала ў разы менш", — падкрэсліў Казакевіч.

Таксама ў МУС пракаментавалі сітуацыю вакол законапраекта, які змякчае пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў. Дакумент вярнулі на дапрацоўку, бо ён не прайшоў крыміналагічную экспертызу. Пры гэтым міністэрства прапануе перагледзець падыход да кваліфікацыі злачынстваў.

У МУС адзначаюць, што механічнае змякчэнне пакаранняў не зменіць правапрымяняльную практыку. Магчымае змякчэнне санкцый артыкула 328 КК (які прадугледжвае пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў) не выкліча аўтаматычны перагляд прысудаў, якія ўжо набылі моц.

Нагадаем, што з 27 красавіка ў Беларусі галадаюць прадстаўніцы руху "Маці 328". Гэта маці, чые дзеці былі асуджаныя паводле гэтага самага артыкула Крымінальнага кодэксу. На сёння вядома пра 14 галадоўшчыц. Адно з іх патрабаванняў — сустрэча з кіраўніком Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі