МУС “не мае паўнамоцтваў” называць дэманстраванне літары “Z” пікетаваннем
За вокладку пашпарта з “Пагоняй” у Беларусі можна пайсці на суткі — гэта лічыцца публічным выяўленнем палітычнай пазіцыі і “несанкцыянаваным пікетам”. А што з літарай “Z”, якую паўсюль малююць людзі, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне? Хіба гэта не публічные выяўленне палітычнай пазіцыі без дазволу?
Праваабаронца “Вясны” Аляксандр Буракоў высветліў, што ў выпадку з літарай “Z” МУС законы выконваць не збіраецца. У адказ на яго запыт ГУБАЗіК даслаў адпіску пра тое, што міліцыя не мае паўнамоцтваў трактаваць прававыя акты.
Але ў той жа час ГУБАЗіК так і не адважыўся ў адкрытую прызнаць двайныя стандарты і заявіць, што публічная дэманстрацыя літары “Z” не парушае дзейнае заканадаўства. Адказ можна прачытаць і так: публічная дэманстрацыя літары “Z” — правапарушэнне, але караць за гэта пакуль што не будуць, бо “часам не да законаў”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.