МУС Польшчы не будзе караць беларусаў-бежанцаў з Украіны праз 15 дзён пражывання

МУС Польшчы не будзе караць беларусаў-бежанцаў з Украіны праз 15 дзён пражывання

24 сакавіка Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Камінскім. Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, на сустрэчы абмяркоўвалася пытанне беларусаў у Польшчы: выдача віз, легалізацыя і дазвол на працу. 

Камінскі заявіў, што дасць указанне ўсім адказным органам Польшчы не ўжываць да беларусаў-бежанцаў з Украіны адміністрацыйныя санкціый па заканчэнні 15-дзённага перыяду знаходжання ў Польшчы.

Як паведамляе прэс-служба Паўла Латушкі, ад пачатку расійскай агрэсіі з Украіны выехалі каля 5000 беларусаў. Раней яны былі вымушаныя эміграваць з Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі