Палітвязню прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі за данат у $50

Яму інкрымінавалі "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці"

Яму інкрымінавалі "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" / @euroradio

Палітвязню Андрэю Савінскаму прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі і 200 базавых штрафаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яму інкрымінавалі "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці".

Суд пачаўся 26 кастрычніка 2023 г. і працягнуўся да 15 лістапада, але прысуд стаў вядомы толькі цяпер. Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова ў Мінскім гарадскім судзе.

Згодна з матэрыяламі справы, Савінскі на працягу паўтара года перавёў суму, эквівалентную 50 доларам ЗША, на рахункі фондаў, прызнаных "экстрэмісцкімі". Ён таксама стварыў і размясціў у адным з Telegram-чатаў 4 тэкставыя паведамленні, нібы накіраваных на "распальванне сацыяльнай варожасці ў грамадстве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі