Што рабіць, калі да вас прыйшлі праз перадачку палітвязню за краты?

Сілавікі зноў прыходзяць да беларусаў

Сілавікі зноў прыходзяць да беларусаў / Еўрарадыё

“Старайцеся паводзіць сябе спакойна, не панікуйце, спрабуйце звязацца з адвакатамі”. Такую параду дае сёння актывістка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Анастасія Васільчук беларусам, у дзверы да якіх грукаюць сілавікі.

23 студзеня як мінімум 73 чалавекі трапілі пад масавы хапун у Беларусі. Ён закрануў сваякоў палітзняволеных, былых зняволеных за палітыку, а таксама іх сваякоў. Па інфармацыі “Вясны”, затрыманыя як мінімум 37 чалавек. Сярод іх жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, 76-гадовы віцебскі актывіст Барыс Хамайда, а таксама былы палітзняволены Аляксей Раманаў.

У маці стваральніцы некамерцыйнай ініцыятывы па падтрымцы палітычных зняволеных у Беларусі DissidentBY Марыны Касінеравай 10 гадзін праводзілі ператрус.

У размове з Еўрарадыё праваабаронца разважае пра тое, з чым можа быць звязаная раптоўная аблава, і кажа, як падрыхтавацца тым, да каго яшчэ прыйдуць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі