У Віцебску затрымалі 76-гадовага Барыса Хамайду
Барыс Хамайда, ілюстрацыйнае фота
У Віцебску сілавікі затрымалі 76-гадовага Барыса Хамайду, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Падрабязнасці затрымання вядомага віцебскага дэмакратычнага актывіста высвятляюцца.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння па ўсёй Беларусі супрацоўнікі КДБ праводзяць затрыманні. Пад хапун трапілі пераважна былыя палітвязні, якія засталіся ў Беларусі, і сваякі палітвязняў.
Па стане на 16:50 праваабаронцы ведаюць прозвішчы як мінімум 37 затрыманых па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.