Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек

У Беларусі налічваецца 1415 палітычных зняволеных

У Беларусі налічваецца 1415 палітычных зняволеных / shutterstock / Fanni_2021

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек. Гэта — Ксенія Хадырава, Віталь Максімчук, Галіна Краснянская, Ірына Бандарэнка, Надзея Каранкевіч, Аляксандр Зянкоў і Аляксандр Бойка. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Бойка — інжынер-энергетык з Брэста, асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за відэа з ваеннай тэхнікай (за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"). Краснянская асуджаная на 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Іншыя палітвязні ўтрымліваюцца пад вартай. Сярод іх фатограф з Барысава Зянкоў.

У Беларусі налічваецца 1415 палітычных зняволеных. У аўторак КДБ праводзіць ператрусы і допыты былых палітвязняў і сваякоў палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі