У Брэсце за відэа з ваеннай тэхнікай у калонію адправілі інжынера-энергетыка

Аляксандр Бойка

Аляксандр Бойка / vk.com

У Брэсце за відэа з ваеннай тэхнікай, адпраўленае ў адзін з тг-чатаў, на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму асуджаны інжынер-энергетык Аляксандр Бойка. Яго прызналі вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Як паведамляюць праваабаронцы, справу нядаўна разглядаў Брэсцкі абласны суд (суддзя — Дзмітрый Карасінскі). 

Мужчына быў затрыманы 24 кастрычніка 2023-га і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Вядома, што ў яго трое дзяцей.

Пасля затрымання Бойка казаў, што "выклаў відэа на эмоцыях", паколькі "быў спалоханы" перспектывай уступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі