Сілавікі затрымалі Марыну Адамовіч — жонку Мікалая Статкевіча

Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч

Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч / фота з старонкі Марыны Адамовіч на facebook.com

23 студзеня затрымалі Марыну Адамовіч — жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Мікалая Статкевіча. Гэта адбылося раніцай у аўторак.

Сёння па ўсёй Беларусі КДБ праводзіць ператрусы і затрыманні былых палітвязняў, а таксама сваякоў палітвязняў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пад хапун трапілі мінімум 60 чалавек. Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі.

Паведамляецца, што затрыманні і ператрусы працягваюцца дагэтуль.

У пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях". Самі кадэбісты казалі некаторым людзям, быццам затрыманні і ператрусы звязаныя з праектам "INeedHelpBY", які толькі што прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". "INeedHelpBY" — ініцыятыва па дапамозе пацярпелым.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі