Музыкі Behemoth, якіх судзілі ў Расіі, вяртаюцца ў Польшчу
Папулярны польскі метал-гурт раніцай у пятніцу амаль у поўным складзе з'ехаў з Екацярынбурга.
Канцэрт у гэтым расійскім горадзе не адбыўся — напярэдадні мясцовы суд аштрафаваў металістаў і загадаў ім выехаць з тэрыторыі Расіі. Падставай была названа адсутнасць візы, неабходнай для канцэртаў у Расіі. Музыкі адыгралі ў гэтай краіне 4 з 13 запланаваных канцэртаў.
Як паведамляе РІА "Новости", большасць удзельнікаў гурта ўжо паляцелі ў Маскву, у бліжэйшы час з'едзе з Екацярынбурга яшчэ адзін музыка. З расійскай сталіцы яны выляцяць у Польшчу.
Нагадаем, 27 траўня польскія металісты выступяць у мінскім клубе Re:Public. Музыкі прэзентуюць свой новы альбом "The Satanist".
Арганізатар канцэрта Behemoth: Вы хоць раз у нас бачылі сатаніста?
Фота — ria.ru