МВФ палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі адразу на 1% — да 1,7%

Фота: РІА "Новости".
Фота: РІА "Новости".

Міжнародны валютны фонд павысіў прагноз па росце беларускай эканомікі адразу на 1%. Усяго месяц таму, у пачатку кастрычніка эксперты фонду лічылі, што ВУП Беларусі па выніках 2017 года прырасце на 0,7%. Аднак 9 кастрычніка на брыфінгу па выніках двухтыднёвай працы місіі МВФ у Беларусі была агучаная новая лічба — 1,7%.

Днямі прагноз па росце ВУП Беларусі ў 2017 годзе палепшыў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — да 1,5%.

"Мы чакаем, што эканамічны рост у Беларусі ў 2017 годзе дасягне 1,7%, а ў сярэднетэрміновай перспектыве ён захаваецца на ўзроўні 2%, — заўважыў кіраўнік місіі МВФ Пітэр Долман. — Аднаўленне эканамічнага росту тлумачыцца істотным паляпшэннем знешнеэканамічных умоў, а таксама рашучымі дзеяннямі ўрада на працягу апошніх 2,5 гадоў. Ураду давялося прыняць шэраг няпростых рашэнняў, якія тычацца ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі і лібералізацыі цэнаўтварэння. Мы назіраем рост спажывання і інвестыцый, абменны курс стабілізаваўся, а інфляцыя скарацілася да адназначных велічыняў".

МВФ улучшил прогноз по росту белорусской экономики сразу на 1% — до 1,7%
Пітэр Долман. Фота: www.vb.is

Кіраўнік місіі МВФ падкрэсліў, што важнай праблемай беларускай эканомікі застаецца сектар дзяржаўных прадпрыемстваў, які "ў значнай ступені нерэфармаваны". "Многія прадпрыемствы пры гэтым разлічваюць на дзяржпадтрымку, на якую расходуецца да 2,2% ВУП, — адзначыў Долман. — Калі ўрад Беларусі не распачне рашучых крокаў [па рэфармаванні дзяржсектара], рост у сярэднетэрміновай перспектыве будзе абмежаваны 2% у год".

У МВФ лічаць, што ў выпадку актывізацыі рэформаў у сярэднетэрміновай перспектыве эканамічны рост можа паскорыцца да 4% у год. Пры гэтым "рост будзе абмяжоўвацца негатыўнымі дэмаграфічнымі тэндэнцыямі, млявай кан'юнктурай крэдытнага рынку і адставаннем прадукцыйнасці і канкурэнтаздольнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі