МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку

МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку

26 верасня Аляксандр Лукашэнка ў Нью-Ёрку сустрэўся з дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, Лукашэнка падзякаваў кіраўніцтву Фонду за паспяховую рэалізацыю праграмы "стэнд-бай" у 2009-2010 гадах. Гэтая праграма дазволіла змякчыць негатыўныя наступствы вонкавага эканамічнага крызісу.

Таксама Лукашэнка і Лагард абмеркавалі магчымасць новай праграмы супрацоўніцтва Беларусі з МВФ.

Як адзначае ria.ru са спасылкай на прэс-службу МВФ, Лагард рэкамендавала кіраўніку Беларусі "пераарыентаваць палітыку" краіны. "Спадарыня Лагард прывітала пэўны прагрэс, дасягнуты ў апошні час ва ўмацаванні рамачнай палітыкі ў Беларусі, але падкрэсліла, што для аднаўлення стабільнасці і паступальнага росту неабходная больш глыбокая пераарыентацыя палітыкі, якая будзе пастаянна падтрымлівацца на самым высокім узроўні", — адзначаюць у МВФ.

Дарэчы, у Нью-Ёрк Аляксандр Лукашэнка адправіўся з малодшым сынам Мікалаем. Беларуская дэлегацыя сярод іншага наведала мемарыял, прысвечаны ахвярам тэракту 11 верасня 2001 года.  

Фота: president.gov.by

МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку
МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі