"Мы не павінны даваць Пуціну перадышку" — Зяленскі пра контрнаступленне УСУ

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ахарактарызаваў сітуацыю з украінскім контрнаступленнем як цяжкую. Напярэдадні візіту ў ЗША ён даў інтэрв'ю тэлеканалу CBS.

"Цяжкая сітуацыя буду абсалютна адкрытым з вамі. Ініцыятыва ў нас гэта плюс. Гэта вельмі важна. Спынілі наступ расійскага акупанта і перайшлі ў наступ. Рух не вельмі хуткі. Але важна, што кожны дзень мы ідзем наперад", сказаў Зяленскі. На пытанне, што будзе з контрнаступленнем восенню, калі пахаладае і пачнуцца дажджы, Зяленскі сказаў, што гэта не павінна стаць перашкодай.

"Нам трэба максімальна вызваліць нашу тэрыторыю і рухацца наперад, нават калі гэта менш, чым паўмілі ці ста метраў, мы павінны гэта зрабіць. Мы не можам губляць час. Забудзцеся пра надвор'е і таму падобным. У месцах, куды на бронетэхніцы не праехаць ляцім. Калі мы не ўмеем лётаць давайце адправім дроны. Мы не павінны даваць Пуціну перадышку", сказаў ён. 

Нагадаем, украінскае контрнаступленне ў паўднёвых раёнах краіны пачалося ў пачатку лета, але да гэтага часу УСУ змаглі дамагчыся толькі невялікага прасоўвання. Тым часам начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю The Economist заявіў, што першая абарончая лінія расійскіх акупантаў у Запарожжы ўжо дзе-нідзе прабітая. А гэта значыць, што ў наступныя тыдні магчымы разрыў "сухапутнага калідора" паміж Расіяй і акупаваным Крымам. Цалкам разарваць гэты калідор, лічыць Буданаў, сілы абароны Украіны змогуць да наступлення зімы. "Насуперак таму, што дэкларуе Расійская Федэрацыя, у яе няма абсалютна ніякага стратэгічнага рэзерву", — адзначыў Буданаў.

Уладзімір Зяленскі ляціць у ЗША на пасяджэнне Генеральнай Асамблеі ААН. Запланавана яго сустрэча з Джо Байдэнам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі