Мядзведзеў: Беларусь адмовілася прадаць Расіі Мінскі завод колавых цягачоў

Мядзведзеў: Беларусь адмовілася прадаць Расіі Мінскі завод колавых цягачоў

Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў прапануе перанесці вытворчасць шасі для расійскай ваеннай тэхнікі з Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) на КАМАЗ. Прычынай ён назваў тое, што Беларусь не захацела прадаваць гэты завод расійскаму боку.

Заява прагучала падчас візіту Мядзведзева на Матавіліхінскія заводы ў Пермі, перадае interfax.by. Там расійскаму прэм'еру паказалі шэраг узораў расійскай ваеннай тэхнікі, якую выпускаюць на прадпрыемстве. Каля транспартна-зараджальнай машыне 9Т255 РСЗА "Тарнада-С" чыноўнік пацікавіўся, на якім шасі яна вырабляецца. Пачуўшы, што шасі пастаўляе мінскі завод, Мядзведзеў заявіў: "З гэтым МЗКЦ вясёлая гісторыя. Яны (Беларусь. — Рэд.) тры гады прадавалі гэты МЗКЦ, але так мы ні пра што не дамовіліся".

Таму ён прапанаваў перанесці вытворчасць на КАМАЗ: "Калі не хочуць прадаваць — не трэба, мы на КАМАЗе наладзім вытворчасць".

У жніўні 2015 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава пакуль што не мае намеру прадаваць Мінскі завод колавых цягачоў, але калі прапануюць 3 мільярды долараў, то ён падумае. Па словах кіраўніка дзяржавы, апошнія год-два яму навязваюць ідэю прыватызацыі і продажу гэтага прадпрыемства. Сам жа Лукашэнка адмоўна ставіцца да ідэі прыватызацыі: "Маё стаўленне да прыватызацыі вы ведаеце. Не мы гэта з вамі стваралі, гэта створана некалькімі пакаленнямі, па меншай меры, мы трэцяе пакаленне, якое тут працуе, і не нам з вамі вырашаць у корані гэтую праблему. Хоць, калі паўстане пытанне, — давядзецца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі