МЗС Польшчы звольніла ўсіх выпускнікоў МДІМА

Студэнцкі білет МДІМА / dzeninfra.ru
Студэнцкі білет МДІМА / dzeninfra.ru

Міністэрства замежных спраў Польшчы звольніла ўсіх выпускнікоў Маскоўскага інстытута міжнародных адносін (МДІМА). Гэтая ВНУ з'яўляецца ведамасным універсітэтам МЗС Расіі.

Пра гэта кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Рау расказаў польскім журналістам. Паводле яго словаў, польская дыпламатыя "вольная ад расійскага МДІМА" ўжо каля двух месяцаў.

Польскі міністр патлумачыў прычыны такога рашэння жаданнем выйсці з пад расійскага імперскага ўплыву: "Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін быў інвестыцыяй у дзейнасць расійскага імперыялізму. Гэта частка савецкай мяккай сілы. Выпускнікі павінны былі служыць дзяржаўнаму розуму гэтай імперыі".

На думку Рау, Польшча здолела закрыць "вельмі важны працэс, які з'яўляецца часткай дэкамунізацыі ў шырокім разуменні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі