На абаронцаў Курапатаў падалі заяву ў міліцыю

На абаронцаў Курапатаў падалі заяву ў міліцыю

На абаронцаў Курапатаў, якія перашкаджалі наведнікам рэстарана “Поедем поедим” трапіць на яго тэрыторыю, пададзеная заява ў міліцыю. Пра гэта піша ў Facebook Павел Севярынец.

“Сябры, адносна выклікаў у Бараўляны [у міліцыю] Дашкевічу, Шапуцьцы, Урбановічу і мне як "удзельнікам крымінальнага працэсу". Патэліў участковаму па нумары, указаным у павестцы. Ён кажа, праводзіцца праверка па заяве кіраўніцтва рэстарацыі. Справа яшчэ не ўзбуджаная, але матэрыялы праверкі быццам бы ў адпаведнасьці з 173, 174 КПК будуць перадавацца ў следчы ворган для вырашэння, ці ўзбуджаць справу (вырашаць будуць "наверсе", зразумела)”.

Палітык абураны, што замест таго, каб распачаць крымінальную справу супраць саміх уласнікаў рэстарана, міліцыя праводзіць праверку супраць тых, хто абараняе памяць пра сталінскія расстрэлы пад Мінскам.

Пікеты побач з "Поедем поедим" праходзілі цягам усяго лета і восені. 1 верасня падчас сутычкі побач з рэстаранам бізнесмен Аркадзь Ізраілевіч ударыў па назе грамадскага актывіста Дзяніса Урбановіча. Хлопец абвінаваціў Ізраілевіча ў збіцці і напісаў заяву ў міліцыю. Але неўзабаве сам аказаўся затрыманым і асуджаным — спачатку за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (7 сутак арышту), а пасля за несанкцыянаваны пікет (735 рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі