На акцыі ў Мінску затрымлівалі Андрэя Шарэнду і паламалі апаратуру
У Мінску праходзіць сустрэча блогераў з гледачамі, якую анансаваў блогер. Сам блогер прысутнічае на акцыі ў выглядзе дзвюх раставых фігураў.
На акцыю сабралося некалькі соцень чалавек
На акцыі выступіў блогер MozgON (Уладзімір Ціхановіч): па яго словах, блогеры на сёння замянілі дэпутатаў. На акцыю не змаглі даехаць блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін з Брэста (пазней яны ўсё ж з'явіліся), Зміцер Казлоў з Оршы.
Падчас акцыі міліцыянты ў цывільным жорстка затрымалі Андрэя Шарэнду, які хацеў усталяваць гукаўзмацняльную калонку. Праз нейкі час яго адпусцілі. Пазней стала вядома, што планавалася паказаць на сцяне ратушы фільм N. "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы".
На сустрэчы прагучаў запісаны зварот блогера. Яго ўдалося паказаць на расцяжцы, не зважаючы на паламаную міліцыянтамі апаратуру. Ён заклікаў выказваць актыўную пазіцыю: удзельнічаць у выбарах, распаўсюджваць інфармацыю.
Напрыканцы акцыі Яўген Афнагель прапанаваў сабрацца на такую ж акцыю 15 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.