Жанчын на чале парламенцкіх камісій стала менш
Чатыры з чатырнаццаці камісій у Палаце прадстаўнікоў сёмага склікання ўзначалілі жанчыны. Суддзя Вярхоўнага суда Святлана Любецкая ўзначалілі камісію па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Людміла Ніжэвіч — фінансавую камісію, Людміла Макарына-Кібак — камісю па ахове здароўя, а Людміла Канановіч — па сацыяльнай палітыцы.
Дарэчы, у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга, шостага склікання жанчыны кіравалю пяцю камісіямі. Камісію па заканадаўстве ўзначальвала Наталля Гуйвік, па бюджэце і фінансах — Людміла Дабрыніна, па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы — Таццяна Кананчук, па працы і сацыяльных пытаннях — Тамара Красоўская, па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы — Людміла Макарына-Кібак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.