На апошніх таргах тыдня рубель умацаваўся да кошыка валют
Долары і еўра / www.newtimes.co.rw
10 ліпеня на апошніх таргах тыдня беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют з Нацбанка. Курсы, якія ўсталяваліся на Беларускай валютна-фондавай біржы, будуць дзейнічаць усе выходныя:
- 1 долар ЗША цяпер каштуе 2 рублі 43 капейкі;
- 1 еўра ўпаў крыху больш чым на капейку — да 2,7435 беларускага рубля;
- за 100 расійскіх рублёў 10 ліпеня даюць 3,4118 беларускага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.