На Барысаўшчыне больш анкалагічных хворых, чым у сярэднім па краіне

На Барысаўшчыне на рак хварэюць часцей, чым у сярэднім па краіне. За дзевяць месяцаў бягучага года ў раёне на ўлік пастаўлена 579 анкалагічных хворых і да канца года гэтая лічба можа вырасці да тысячы чалавек.  Так мяркуе лекар-анколаг мясцовай раённай бальніцы Уладзімір Бранавец. Агулам на Барысаўшчыне стаіць на ўліку каля 3000 хворых на рак. 15 гадоў таму на ўліку ў мясцовых анколагаў было толькі каля 600 чалавек.

Штогод у Беларусі на ўлік ставіцца 30 тысяч анкалагічных хворых. Атрымліваецца, што яны складаюць каля 0,3% ад усяго насельніцтва краіны. А вось на Барысаўшчыне гэты паказчык вышэйшы: ад 0,4 да 0,45%.

Электронны Барысаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі