На беларускай мяжы зачыненыя 9 пунктаў пропуску — вінаваты каранавірус

На беларускай мяжы зачыненыя 9 пунктаў пропуску — вінаваты каранавірус

На беларускай мяжы зачыненыя дзевяць пунктаў пропуску. Прычынай гэтага стаў распаўсюд COVID-19, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На беларуска-польскай мяжы зачыненыя пункты пропуску Пясчатка і Дамачава, на мяжы з Літвой — Відзы і Лоша. Больш за ўсё зачыненых пунктаў на беларуска-ўкраінскай мяжы — Тамашоўка, Олтуш, Невель, Верхні Церабяжоў, Глушкевічы.

Дарэчы, на мяжы з Латвіяй абодва пункты пропуску працуюць у ранейшым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі