На беларускай мяжы затрымалі 18-гадовую грамадзянку Украіны
Кацярына Гарсцючэнка
На беларускай мяжы затрымалі 18-гадовую грамадзянку Украіны Кацярыну Гарсцючэнка, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
29 траўня дзяўчына вярталася з Польшчы ў Беларусь. У нашай краіне яна пражывае апошнія два гады. Праз вайну ва Украіне дзяўчына атрымала ў Беларусі статус дадатковай аховы.
Нагодай для затрымання стаў фатаздымак чатырохгадовай даўніны ў тэлефоне. Яго выявілі ў дзяўчыны на мяжы.
Паведамляецца, што цяпер Кацярына знаходзіцца ў Брэсцкім ІЧУ. Звязацца з роднымі ёй не дазваляюць. Іншыя абставіны высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.