На БМЗ спынілі працу ўсе печы, на "Беларуськаліі" не здабываюць руду

На БМЗ спынілі працу ўсе печы, на "Беларуськаліі" не здабываюць руду

17 жніўня да агульнанацыянальнай забастоўкі далучыўся Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Там спынілі працу ўсе печы. Гендырэктар БМЗ атрымаў патрабаванні рабочых, пад якімі падпісаліся каля 2 тысяч чалавек: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, ураду і парламента, правядзенне новых выбараў, вызваленне палітвязняў.

Усе шахты "Беларуськалія" ў Салігорску спынілі здабычу руды. Рабочыя таксама склалі свае патрабаванні да ўлады, дзейнічае стачкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі