На будоўлі "Мінск-Міра" абваліўся вежавы кран

Вежавы кран

Вежавы кран / foto.cheb.ru

Вежавы кран абваліўся падчас работ па яго дэмантажы раніцай 6 кастрычніка, паведамляе прэс-служба МНС:

Паступіла паведамленне аб перакульванні 6 секцый (агульная даўжыня 33,9 м) і стрэлы вежавага крана КБ-405.1 А (вышыня 52,71 м, грузападымальнасць 10 тон).

Гэта адбылося ў Мінску на вуліцы Тэслы, дзе знаходзіцца будоўля жылога комплексу "Мінск-Мір". Кран належыць ЗАТ "Арэса-Сэрвіс-Буд".

У выніку падзення пашкоджаныя секцыі і страла крана, будынак новабудоўлі не пашкоджаны. Пацярпелых няма. Меркаваная прычына падзення-парушэнне патрабаванняў вытворцы крана па яго дэмантажы, — заключае МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі