На Дзень закаханых у Беларусі будзе да +5

На Дзень закаханых у Беларусі будзе да +5

14 лютага ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. Удзень месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах краіны прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, ноччу парывісты.

Уначы будзе ад 5 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень чакаецца 0...+5.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі