На Эйфелевай вежы адкрылася поле для гольфа
Людзям унізе гэта не вельмі падабаецца. Фота: Getty Images.
На адным з галоўных сімвалаў Парыжа — Эйфелевай вежы — з'явілася невялікае поле для гульні ў гольф. Яно размясцілася на першым ярусе славутасці, на вышыні ў 57 метраў.
Праект рэалізаваны парыжскімі ўладамі сумесна з Французскай федэрацыяй гольфа напярэдадні важнай падзеі — матча паміж гальфістамі Еўропы і ЗША за "Кубак Райдэра". Ён разыгрвается раз на два гады ўжо на працягу 90 гадоў, з перапынкам на Другую Сусветную вайну і 2001 год, калі спаборніцтвы перанеслі з-за тэрактаў 11 верасня ў ЗША.
Мініяцюрнае спартыўнае поле з шасцю лункамі ўпрыгожваюць макеты парыжскіх славутасцяў: шкляная піраміда Луўра, Сабор Парыжскай Божай Маці, сама Эйфелева веж (!), Опера Гарнье, Трыумфальная арка і базіліка Сакрэ-Кёр.
Пагуляць у гольф на вышыні можна будзе да 5 лістапада.