На Камчатцы населеныя пункты засыпала вулканічным попелам

Рэкордная за апошнія 60 гадоў колькасць попелу / t.me/s_volcanology/
Рэкордная за апошнія 60 гадоў колькасць попелу / t.me/s_volcanology/

На Камчатцы ў РФ некалькі населеных пунктаў засыпала вулканічным попелам, паведамляе kamchatinfo.com. Там у ноч на 11 красавіка адбылося магутнае вывяржэнне вулкана Шывелуч, што і стала прычынай попелапада. Неба ў радыусе некалькіх дзесяткаў кіламетраў ад вулкана завалакло чорнай хмарай. У пасёлку Ключы Усць-Камчацкага раёна зафіксавалі рэкордную за апошнія 60 гадоў колькасць попелу — каля 8,5 см.

Хмара попелу распаўсюдзілася на сотні кіламетраў, яна закранула і суседнія раёны. На месцы працуюць навукоўцы.

На Камчатцы населеныя пункты засыпала вулканічным попелам
t.me/s_volcanology/
На Камчатцы населеныя пункты засыпала вулканічным попелам
На Камчатцы населеныя пункты засыпала вулканічным попелам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі