На канцерце “Акіяна Эльзы” ў Мінску прысвяцілі песню Паўлу Шарамету
Падчас канцэрта гурта “Акіян Эльзы” ў “Мінск-Арэне”, які прайшоў 10 снежня, лідар калектыву Святаслаў Вакарчук прысвяціў журналісту Паўлу Шарамету, забітаму ў Кіеве, песню “Мить” (“Імгненне”):
Напиши на чужому конверті
Те що так у листі не згадав,
І за крок до відважної смерті
Будь таким, яким Бог тебе знав.
Вакарчук сказаў, што Шарамет быў блізкім яму чалавекам.
“У мяне шмат знаёмых з Беларусі. І ўсе яны вельмі добрыя людзі, — сказаў ён. — Мы маем магчымасць разам камунікаваць, праводзіць час. У мяне быў адзін такі знаёмы, брат па духу, з якім мы камунікавалі не так часта, але ён шмат што прынёс у маё жыццё. Гэта сапраўдны сын беларускага народа, гэта чалавек, якога страшэнна паважаюць і любяць ва Украіне, гэта ваш зямляк — Паша Шарамет, якому я хачу пасвяціць гэтую песню. Уся Украіна ганарыцца ім. Людміла Станіславаўна [паводле ўкраінскіх СМІ Вакарчук запрасіў маці Шарамета на канцэрт], мы ўсе з вамі, і дзякуй вам за такога сына”.
Як піша “Наша Ніва”, напрыканцы песні многія гледачы ўсталі, уся “Мінск-Арэна” свяцілася агеньчкамі мабільнікаў, а Святаслаў Вакарчук дадаў: “Дзякуй за Пашу”.