На каранавірус захварэў Маскоўскі патрыярх Кірыл
Маскоўскі патрыярх Кірыл / агенцтва "Москва"
Маскоўскі патрыярх Кірыл захварэў на каранавірус, паведамляе афіцыйны сайт РПЦ.
Яго перавялі на пасцельны рэжым. Стан 75-гадовага патрыярха называюць задавальняючым.
У сувязі з хваробай патрыярха былі адмененыя ўсе запланаваныя сустрэчы і паездкі на найбліжэйшыя дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.