На кваліфікацыю да Еўра-2020 Беларусь трапіла ў адну групу з Германіяй

На кваліфікацыю да Еўра-2020 Беларусь трапіла ў адну групу з Германіяй

У адборачным турніры да футбольнага чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі згуляе з групе С з камандамі Нідэрландаў, Германіі, Паўночнай Ірландыі і Эстоніі. На кантынентальнае першынства адбяруць дзве найлепшыя каманды з групы.

Лёсаванне кваліфікацыі на Еўра-2020 прайшло сёння ў ірландскім Дубліне. Яе вынікі наступныя:

  • Група А: Англія, Чэхія, Балгарыя, Чарнагорыя, Косава;
  • Група В: Партугалія, Україна, Сербія, Літва, Люксембург;
  • Група С: Нідэрланды, Германія, Паўночная Ірландыя, Эстонія, Беларусь;
  • Група D: Швейцарыя, Данія, Ірландыя, Грузія, Гібралтар;
  • Група E: Харватыя, Уэльс, Славакія, Венгрыя, Азербайджан;
  • Група F: Іспанія, Швецыя, Нарвегія, Румынія, Фарэрскія астравы, Мальта;
  • Група G: Польшча, Аўстрыя, Ізраіль, Славенія, Македонія, Латвія;
  • Група H: Францыя, Ісландыя, Турцыя, Албанія, Малдова, Андора;
  • Група I: Бельгія, Расія, Шатландыя, Кіпр, Казахстан, Сан-Марына;
  • Група J: Італія, Боснія і Герцагавіна, Фінляндыя, Грэцыя, Арменія, Ліхтэнштэйн.

Кваліфікацыйныя матчы пройдуць з сакавіка па лістапад 2019 года. У выпадку няўдачы на гэтым адборы Беларусь яшчэ можа прайсці на Еўра-2020 праз Лігу нацыяў, калі выйграе ў плэй-оф дывізіёну D.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі