На літоўскай мяжы беларусам памыюць ногі

Усе людзі, якія заязджаюць у Літву, будуць абавязкова праходзіць па спецыяльных дарожках, насычаных дэзінфекцыйным сродкам. Для гэтага ўсім пасажырам давядзецца пакінуць транспарт, інфармуе ru.delfi.lt.



У выпадках, калі чалавек адмовіцца прайсці дэзінфекцыю, яго проста не прапусцяць праз літоўскую мяжу.



На барацьбу з афрыканскай чумой харчова-ветэрынарная служба Літвы просіць Еўрапейскую камісію выдзеліць 13,5 мільёна еўра. З іх 10 мільёнаў пойдуць на ўсталяванне агароджаў ад дзікіх жывёл на мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі