На Мазырскай ЦЭЦ разарвала параправод катла, працуе спецкамісія

На Мазырскай ЦЭЦ разарвала параправод катла, працуе спецкамісія

На Мазырскай ЦЭЦ разарвала параправод катла, з яго вырвалася вадзяная пара тэмпературай 550 °C. Як паведамляе тэлеканал СТБ, надзвычайнае здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы 1 ліпеня. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

"У 07:05 мы ўжо аднавілі цеплазабеспячэнне Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода..., — расказвае дырэктар Мазырскай ЦЭЦ Віктар Шкала. — У прынцыпе, месца пашкоджання ўжо бачнае. Пакуль мы не можам проста бліжэй да яго наблізіцца. Ну і пачынаюцца ўжо аднаўленыя працы".

Дырэктар мяркуе, што на запуск турбіны спатрэбіцца 3-4 дні. "А так, у прынцыпе, цеплазабеспячэнне і электразабеспячэнне горада і нафтаперапрацоўчага завода ўжо вядуцца", — дадаў ён.

У Мазыры працуе спецыяльная камісія, якая расследуе абставіны інцыдэнта. На Мазырскім НПЗ кажуць, што ён не аказаў значнага ўплыву на тэхналагічныя працэсы. Менавіта згаданая ЦЭЦ — галоўны пастаўшчык цяпла для прадпрыемства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі