На "Мінскай лыжні" сёлета будуць страляць

На "Мінскай лыжні" сёлета будуць страляць

Спартыўна-масавае свята "Мінская лыжня" сёлета памяняе фармат, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны"

Мерапрыемства адбудзецца 9 лютага ў сталічным мікрараёне Вяснянка. Пачатак прызначаны на 10:00, а першы старт — на 11:00. Удзел у ім прымуць каманды Адміністрацыі прэзідэнта, Савета міністраў, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, аматараў біятлона, а таксама кіраўніка Беларусі. 

Сёлета ўпершыню на "Мінскай лыжні" пройдзе не лыжная гонка, а біятлонная. Дыстанцыя ў 3,6 км будзе абсталяваная таксама двума агнявымі рубяжамі. Удзельнікам не выдадуць запасных патронаў — гэта значыць, што за кожны промах давядзецца бегчы штрафны круг (50 метраў). Страляць удзельнікі будуць з біятлонных (малакаліберных) вінтовак.

Другая гонка на сёлетняй "Мінскай лыжні" будзе таксама біятлонна-эстафетная: у ёй выступяць каманды сілавых ведамстваў. Пасля яе пройдзе некалькі лыжных эстафет. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі