На мяжы Беларусі і Украіны адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі

Украінцы вярнуліся на радзіму / t.me/ermaka2022
Украінцы вярнуліся на радзіму / t.me/ermaka2022

Адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. Пра яго паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Ва Украіну вярнуліся шэсць чалавек — чацвёра марскіх пехацінцаў (афіцэры Аляксей Булахаў і Мікола Кастэнка, салдаты Людміла Герасіменка і Іван Земляны) і двое цывільных (Вікторыя Андруша і Яна Майбарада). Вайскоўцы ўдзельнічалі ў баях за Марыупаль. Майбараду расіяне затрымалі з-за фота іх тэхнікі на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны, якія знайшлі ў яе тэлефоне. Падобная сітуацыя была і з Андруша, якая перадавала здымкі ўкраінскім вайскоўцам. Затрымалі яе 27 сакавіка, пасля вывезлі ў РФ, утрымлівалі ў Курскім СІЗА.

Абмен адбыўся ў Чарнігаўскай вобласці ў Рыпкінскім раёне — гэта мяжа з Беларуссю. Менавіта там тыдзень таму ў выніку абмену ва Украіну перайшлі больш за 200 украінскіх вайскоўцаў, а сярод іх і байцы палка "Азоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі