На мяжы Беларусі створаць дадатковыя манеўраныя групы
Беларускія памежнікі створаць манеўраныя групы на мяжы / gpk.gov.by
На мяжы Беларусі будуць сфармаваныя дадатковыя манеўраныя групы. Пра гэта старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо заявіў пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 2 траўня, перадае БЕЛТА.
Па яго словах, раней была сфармаваная манеўраная група ў Мазырскім памежным атрадзе. У яе ўвайшлі 300 чалавек. Яшчэ адна манеўраная група будзе сфармаваная на лідскім напрамку, другая — як рэзерв на брэсцкім напрамку.
"Будзе восень — можа, яны там не патрэбныя будуць, будзем перакідваць на іншы кірунак", — заявіў Анатоль Лапо.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.