На мяжы з Беларуссю прайшлі ўкраінскія вучэнні на выпадак спробы дыверсій
Вучэнні ўкраінскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю
Украінскія вайскоўцы правялі вучэнні на мяжы з Беларуссю — на выпадак спробы дыверсій.
Як заявіў камандуючы Аб'яднаных сіл Узброеных Сіл Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў, войскі працягваюць падрыхтоўку супрацьдыверсійных і супрацьдэсантных рэзерваў. Чарговыя вучэнні прайшлі 17 студзеня на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці.
Беларусь лічыцца суагрэсарам, бо напад расійскіх вайскоўцаў на Украіну вёўся ў тым ліку з тэрыторыі нашай краіны. Цяпер украінцы пастаянна ўмацоўваюць мяжу з Беларуссю і пастаянна праводзяць вайсковыя вучэнні на выпадак новага прарыву войскаў з тэрыторыі нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.