На пасяджэнні Дзятлаўскага райвыканкама гаварылі пра "экстрэмізм" у раёне

Нарада ў Дзятлаўскім райвыканкаме, 28 кастрычніка 2024-га

Нарада ў Дзятлаўскім райвыканкаме, 28 кастрычніка 2024-га / diatlovonews.by

28 кастрычніка на пасяджэнні Дзятлаўскага райвыканкама гаварылі пра "экстрэмізм" у раёне (у апошнія месяцы ў РБ сотні асуджаных па гэтым артыкуле). На мінулым тыдні за падпіску на тг-канал, прызнаны ў РБ "экстрэмісцкім", да адказнасці прыцягнулі жанчыну, жыхарку аднаго з населеных пунктаў раёна. Верагодна, аштрафавалі.

Адначасова пракуратура Дзятлаўскага раёна заклікае мясцовых жыхароў "кантраляваць свае падпіскі ў сацыяльных сетках", правяраць, ці няма сярод іх тых каналаў, якія прызнаюцца "экстрэмісцкімі".

Таксама на нарадзе было агучана, што "за экстрэмізм" у дзяржаўны вышук аб’яўлены жыхар аграгарадка Гезгалы. Ён нібыта "заклікаў беларусаў да змянення канстытуцыйнага ладу".

На Гродзеншчыне актыўна змагаюцца з "экстрэмізмам". Адзін толькі раённы суд Гродна ў 2024 годзе разгледзеў сотні "экстрэмісцкіх" спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі