На перамовах Байдэна і Пуціна асноўнай тэмай была Украіна
7 снежня адбыліся перамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Перамовы ішлі ў анлайн-фармаце і працягваліся дзве гадзіны.
Па іх выніках прэ-служба Белага Дома паведаміла, што Байдэн падтрымаў суверэнітэт Украіны і заклікаў Расію вярнуцца да дыпламатыі.
"Прэзідэнт Байдэн выказаў глыбокую заклапочанасць з боку ЗША і іх еўрапейскіх саюзнікаў нарошчваннем Расіяй сіл вакол Украіны і даў зразумець, што ЗША і саюзнікі адкажуць жорсткімі эканамічнымі санкцыямі і іншымі мерамі ў выпадку ваеннай эскалацыі", — цытуе Бі-Бі-Сі заяву Белага дома.
Акрамя таго, прэзідэнты ЗША і Расіі абмеркавалі сумесную працу па рэгіянальных пытаннях і неабходнасць правесці асобны дыялог наконт пагрозы праграм-вымагальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.