У расійскіх прапагандыстаў на тэлебачанні ўзніклі праблемы з-за хакерскай атакі

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка якраз паляцеў у РФ да Уладзіміра Пуціна

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка якраз паляцеў у РФ да Уладзіміра Пуціна / facebook.com/kommersant.ru/

У расійскіх прапагандыстаў на тэлебачанні ўзніклі праблемы з-за хакерскай атакі. На "России 24" быў спынены выхад навін, заўважыла @agentstvonews.

Раней лічылася, што збой у працы Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі закрануў толькі інтэрнэт-вяшчанне. Ад 6-й гадзіны раніцы да 10:25 тэлеканал паказваў толькі архіўныя відэа. І толькі пасля выйшаў першы выпуск навін на эфірным і кабельным тэлеканале. Назіраліся праблемы і ў эфіры тэлеканала "Россия 1".

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў кібератаку "беспрэцэдэнтнай". Паводле яго слоў, УДТРК "прыкладвае велізарныя намаганні", каб пераадолець яе наступствы. Па некаторых звестках, у выніку кібератакі былі сцёртыя ўсе даныя з сервераў, уключна з рэзервовымі копіямі.

Кибератака, відаць, была прымеркавана да дня народзінаў Уладзіміра Пуціна, якое ён адзначае 7 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі