На пікет Ціханоўскай у Глыбокім прыйшло больш за 1000 чалавек

На пікет Ціханоўскай у Глыбокім прыйшло больш за 1000 чалавек

Удзень 23 ліпеня Святлана Ціханоўская і яе каманда правялі сустрэчы з выбарцамі ў Глыбокім. 

У горадзе, дзе жыве 17 800 чалавек, на сустрэчу прыйшло больш за 1000 зацікаўленых. Як піша "Наша Ніва", людзям не хапіла месца на вылучанай пляцоўцы, таму яны былі вымушаныя стаяць на працілеглым баку дарогі. Сярод прыстуных было шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Валанцёры раздавалі белыя стужкі і расказвалі, як стаць назіральнікамі на выбарах. 

У сваёй прамове Ціханоўская распавяла пра аб'яднанне штабоў. Потым згадала сітуацыю з каранавірусам: "Вішнёвы фестываль у Глыбокім скарацілі да аднаго дня, бо ў краіне каранавірус, а як праводзіць "Славянскі базар" некалькі дзён — каранавіруса няма".

Дарэчы, вядоўца пікета папрасіў прысутных не крычаць крычалак, звязаных з насякомымі. "Мы не хочам, каб быў хапун, каб кагосьці затрымалі, прынамсі да 9 жніўня", — патлумачыў ён. 

Сёння ў Ціханоўскай яшчэ два выступы — у Наваполацку і Віцебску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі