На Піншчыне паставяць помнік амерыканцы — даследчыцы Палесся

 На Піншчыне паставяць помнік амерыканцы — даследчыцы Палесся

У Пінскім раёне плануецца ўсталяваць помнік даследчыцы Палесся амерыканцы Луізе Арнер Бойд, інфармуе БЕЛТА. Гэты помнік — частка турыстычнага праекту, прысвечанага падарожжу даследчыцы на Палессе ў 1934 годзе.

Бліжэйшай вясной пінскія ўлады плануюць усталяваць таксама памятны знак у вёсцы Пінкавічы каля музея Якуба Коласа. Паводле задумы, на ім будзе паказаная карта маршруту, па якім Луіза Арнер Бойд падарожнічала па пінскім Палессі. Эскіз скульптуры ўжо распрацаваны.

Сёлета згодна з праектам таксама выдадзены фотаальбом "Палессе Луізы Бойд" і зняты дакументальны фільм з такой жа назвай. Спецыялісты распрацавалі аўтамабільны і веламаршрут. Турыстам прапануюць наведаць тыя ж месцы, дзе ў свой час пабывала легендарная даследчыца.

Луіза Арнер Бойд ў 1934 годзе пабывала з экспедыцыяй на Палессі. Яна зрабіла больш за 700 фотаздымкаў рэк, азёр, балот, людзей. Цяпер гэтыя здымкі з'яўляюцца каштоўнымі гісторыка-этнаграфічнымі дакументамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі