На пляжы пад Гомелем на студэнтцы, якая рэпетыравала танец, загарэлася адзенне

Дзяўчына рэпетыравала танец са свечкамі, якія стаялі навокал (ілюстрацыйнае фота)

Дзяўчына рэпетыравала танец са свечкамі, якія стаялі навокал (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Незвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак на пляжы ў Чэнках пад Гомелем. Каля 18-й гадзіны там загарэлася адзенне на студэнтцы. Высветлілася, што 20-гадовая дзяўчына рэпетыравала танец са свечкамі, якія стаялі навокал. Адзенне загарэлася з-за яе неасцярожнасці. У выніку студэнтка атрымала апёкі рознай ступені цяжкасці (5% цела).

Пацярпелая сама патушыла сваё адзенне і звярнулася па дапамогу да медыкаў. Яе шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне, піша газета "Маяк".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі