На польска-беларускай мяжы з'явяцца дырыжаблі
Польшча прыме на ўзбраенне дырыжаблі ранняга папярэджання
Польшча купляе ў ЗША дырыжаблі ранняга папярэджання, паведамляе Польскае радыё.
Віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш кажа, што Варшава плануе набыць чатыры дырыжаблі на агульную суму 960 мільёнаў долараў.
Дырыжаблі будуць аснашчаныя радыёлакацыйнымі станцыямі. Іх задача — выяўляць паветраныя аб'екты, якія рухаюцца на малых вышынях, такія, як крылатыя ракеты, верталёты або дроны.
Мінабароны Польшчы паведамляе, што аэрастаты будуць несці службу ўздоўж усходняй і паўднёва-ўсходняй межаў, у тым ліку і на мяжы з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.