На расійска-беларускай мяжы затрымалі наклад газеты "Товарищ"
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі наклад пятага нумара газеты "Товарищ" на расійска-беларускай мяжы. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў сябра цэнтральнага камітэта Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Дзмітры Яненка. Па яго словах, пасля перасячэння мяжы машыну, якая перавозіла наклад, спынілі даішнікі. Яны агледзелі аўто, знайшлі газету, параіліся з кімсьці па тэлефоне і загадалі кіроўцу ехаць у Дубровенскі РАУС (Віцебская вобласць). Прычыны затрымання не паведамляліся. Як зазначыў Яненка, дакументы ў перавозчыкаў былі ў парадку і на газету, і на машыну.
Праз нядоўгі час міліцыянты адпусцілі машыну з накладам газеты, не выставіўшы ніякіх прэтэнзіяў. Яны толькі перапісалі ўсю інфармацыю з накладных і пашпартных звесткі сп. Яненкі.
Праз нядоўгі час міліцыянты адпусцілі машыну з накладам газеты, не выставіўшы ніякіх прэтэнзіяў. Яны толькі перапісалі ўсю інфармацыю з накладных і пашпартных звесткі сп. Яненкі.