На сайце ЦВК з'явяцца электронныя мапы выбарчых акруг

На сайце ЦВК з'явяцца электронныя мапы выбарчых акруг

На сайце Цэнтрвыбаркама напярэдадні парламенцкіх выбараў з'явяцца электронныя мапы выбарчых акруг. Пра гэта сайту soyuz.by распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Электронныя мапы будуць даступныя для ўсіх. "Гэта значыць кожны выбаршчык альбо кандыдат, ініцыятыўная група зможа на сайце Цэнтрвыбаркама адсачыць межы патрэбнай акругі", — растлумачыла чыноўніца. 

Па яе словах, такая мера дазволіць кандыдатам у дэпутаты і іх ініцыятыўным групам не памыліцца падчас збору подпісаў і перадвыбарнай агітацыі. "У нас часцяком шэраг подпісаў выключаецца з падпісных лістоў толькі таму, што яны збіраліся за межамі выбарчай акругі. Гэта значыць, ініцыятыўная група спрацоўвае неэфектыўна, і часцяком праз гэта кандыдат не можа вылучыцца", — дадала Ярмошына.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў павінны адбыцца не пазней за 10 верасня 2020 года, прэзідэнцкія выбары — не пазней за 30 жніўня 2020 года. 

22 лютага, як паведамляла Еўрарадыё, Ярмошына дасць онлайн-відэабрыфінг, прысвечаны падрыхтоўцы да выбараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі