На Сіцыліі горача, Джо 14%, рускія едуць назад на роварах — #ІхНоравы
Кароткі агляд міжнародных навін
Па фотках з Сіцыліі можа здацца, што апакаліпсіс ужо пачаўся. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
Прачнуўся і заснуў вулкан Этна
У Італіі на востраве Сіцылія пачаў вывяргацца знакаміты вулкан Этна — адзін з самых актыўных вулканаў у свеце. Паводле ацэнак экспертаў, вышыня эруптыўнай калоны склала каля 4,5 кіламетраў над узроўнем мора.
Як паведамляе Euronews, у выніку вывяржэння вулканічны попел выпаў у некалькіх гарадах на ўзбярэжжы Іанічнага мора.
Паводле апошніх звестак, цяпер вулкан заціх, а яго актыўнасць вярнулася да нормы. Нягледзячы на фантан лавы і клубы дыму, закрываць найбліжэйшыя аэрапорты не сталі.
Вулкан Этна з'яўляецца адным з самых актыўных вулканаў і на працягу апошняга дзесяцігоддзя амаль пастаянна актыўнічаў.
Вывяржэнні могуць здарацца некалькі разоў у год і нават у месяц. Паводле звестак навукоўцаў, цяперашні перыяд вывяржэнняў пачаўся ў 2013 годзе.
У 2021 годзе Этна за шэсць месяцаў выкінула столькі вулканічнага матэрыялу, што яе вышыня вырасла амаль на 30 метраў. Сёлета ж ужо было некалькі вывяржэнняў.
Чамадан, ровар, Расія
Фінскія памежнікі на паўднёвым усходзе краіны перасталі пускаць у краіну людзей, якія прыбываюць з Расіі на роварах.
Пра гэта заявіў намеснік кіраўнік Памежнай службы Паўднёва-Усходняй Фінляндыі Юка Лукары, адзначыўшы, што нелегальныя імігранты ўсё часцей спрабавалі ўехаць у Фінляндыю на роварах, паведамляе тэлерадыёкампанія Yle.
"За апошні тыдзень такіх выпадкаў было каля 30. Гэтая з'ява відавочна пашыраецца... Людзі спрабавалі перасячы мяжу без неабходных папер, без працоўных роварных ліхтароў і шлемаў", — растлумачыў ён, адзначыўшы, што раней людзі, якія перасякалі мяжу на роварах, выкарыстоўвалі іх для кароткіх мясцовых паездак.
Калі было заўважана, што раварыстаў робіцца ўсё больш, было вырашана змагацца з гэтай з'явай. З 9 лістапада людзі не могуць уязджаць у Фінляндыю з Расіі на роварах праз памежныя пераходы на паўднёвым усходзе краіны.
Байдэн, сыходзь (?)
Толькі 14% амерыканскіх выбарцаў лічаць, што іх матэрыяльнае становішча цяпер лепшае, чым у момант уступлення Джо Байдэна на пасаду. Эканамічная дзейнасць цяперашняга прэзідэнта ЗША можа пахіснуць яго перспектывы на пераабранне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.