На стадыёне ў Салігорску футбольныя фаны спраўлялі патрэбу пад плотам

 На стадыёне ў Салігорску футбольныя фаны спраўлялі патрэбу пад плотам

На стадыёне ў Салігорску футбольныя фанаты спраўлялі патрэбу проста пад плотам, бо іх не пусцілі ў прыбіральню. Пра інцыдэнт распавядае by.tribuna. 22 чэрвеня на стадыёне “Будаўнік” праходзіў матч паміж мясцовым “Шахцёрам” і брэсцкім “Дынама” (гульня скончылася з лікам 0:0).

Прыхільнікаў гасцей прыбыло на гульню вельмі шмат і ў першым тайме яны занадта актыўна падтрымлівалі сваю каманду, таму АМАП ачапіў фан-сектар брэстаўчан.

Праз гэта іншыя наведнікі стадыёна ў перапынку не змаглі схадзіць у прыбіральню. Іх проста не пускалі да будынку, дзе яна размяшчаецца, бо дзеля гэтага давялося б прайсці паўз трыбуну брэстаўчан. У распараджэнні салігорскіх заўзятараў былі толькі дзве біяпрыбіральні, да якіх імгненна выставілася даўжэзная чарга.

У выніку большасць заўзятараў проста пайшлі пад плот і справілі там патрэбу.

На гульні прысутнічаў старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, але ён не стаў каментаваць інцыдэнт. Што да дырэктара стадыёна Мікалая Шчакатовіча, дык ён выказаў шкадаванне пра непрыемную сітуацыю і паабяцаў у будучыні зрабіць усё, каб такія інцыдэнты не паўтараліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі